Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Ближайшие праздники

Случайные изображения

Размаўляй са мной па-беларуску

 

На восеньскiх канiкулах вучнi, якiя наведваюць аздараўленчы лагер «Вясёлка», прынялi актыўны ўдзел  у акцыi «Размаўляй са мной па-беларуску». Вучнi наведалi ў фае школы выставу «Знакамiтыя людзi Беларусi».
Юныя экскурсаводы пазнаёмiлi з таленавiтымi спартсменамі (Д. Домрачава, Н. Скардзiна, А. Кушнiр,  М.Мiрны,  В. Азаранка, А. Герасiменя, А. Цупер i iнш.) i мастакамі (М. З. Шагал, В. Бялынiцкi-Бiруля, П. В. Масленiкаў, I. Ф. Хруцкi, М. А. Савiцкi). Гэта спрыяла выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за вядомых людзей Беларусi.
 
2 лiстапада прайшоў конкурс «Тлумачальны слоўнiк». У гульнёвай форме вучні знаёмiлiся з лексiчным значэннем беларускiх слоў «Адгадай слова па яго лексiчным значэннi», разгадвалi крыжаванкi.  Напрыканцы  былi адзначаны лепшыя знаўцы беларускiх слоў, якiх чакалi салодкiя прызы.