Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Ближайшие праздники

Случайные изображения

Мову родную вучуся шанаваць, цаніць, любіць (Л.Пранчак)

17 лістапада 2016 года ў дзіцячай бібліятэцы № 3 адбылася сустрэча вучняў трэціх і чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва” з беларускім паэтам і празаікам Анатолем Зэкавым, пісьменнікам, сцэнарыстам і кінарэжысёрам Уладзімірам Марозам і фотамастаком Георгіем Ліхтаровічам.
 
 
У час сустрэчы дзеці адгадвалі вясёлыя загадкі-задачкі А.Зэкава, уважліва слухалі выразнае мастацкае чытанне вершаў у выкананні мастакоў слова, адказвалі на пытанні пісьменнікаў, прадэманстравалі добрае веданне правілаў беларускага правапісу, ведаў пра гісторыю з’яўлення беларускай кнігі. 
А.Зэкаў, У. Мароз і  Г. Ліхтаровіч – творчыя людзі, якія ў сваіх творах выказваюць любоў да беларускага  слова.
Напрыканцы сустрэчы Анатоль Зэкаў падараваў маленькім чытачам дзіцячыя кнігі з творамі беларускіх пісьменнікаў, пакінуўшы на форзацы аўтограф і добрыя пажаданні.