Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Ближайшие праздники

Случайные изображения

Будучыня Беларусі — старажытныя кнігі Скарыны…

500 гадоў назад Ф. Скарына, надрукаваўшы першую кнігу на старабеларускай мове, адкрыў суайчыннікам  цудоўны  свет навукі і пісьменнасці. Звяртаючыся да сваіх чытачоў, Ф. Скарына пісаў:”Любіце кнігу, бо яна крыніца ведаў, лекі для душы”.
 
 
Дзякуючы першадрукару і яго паслядоўнікам, мы маем магчымасць атрымліваць асалоду ад каштоўных скарбаў чалавечай мудрасці. Нялёгкім і славутым быў гэты 500-гадовы шлях. 
13 красавіка вучні школы адправіліся ў завочнае падарожжа ”Шляхамі 500-годнасці”.  Васьмікласнікі вандравалі па станцыях “Шляхамі Скарыны”, “Паслядоўнікі Скарыны”, “Майстры друкарскай справы”, “Музеі і помнікі”. Вучні дзявятых класаў наведалі філіял гарадской бібліятэкі № 6, дзе адбылася інфармацыйная гадзіна “Не пагарджаць сваім мінулым…”. Дзесяцікласнікі сталі гледачамі і ўдзельнікамі вуснага часопіса ”Шляхамі 500-годнасці”. Вучняў старэйшых класаў зацікавілі пытанні віктарыны “Ля вытокаў кніжных скарбаў”. Яны прыгадалі ўжо  вядомае пра дзейнасць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў і адкрылі новыя старонкі кнігадрукавання на Беларусі.
 
Віктарына, рубрыкі вуснага часопіса, выстава ў школьнай бібліятэцы, фільмы і прэзентацыі дапамаглі вучням вярнуцца на шмат стагоддзяў назад, уявіць сябе сведкамі даўніх падзей і ўсвядоміць іх значэнне для сучаснасці.   
Наша 500-годнасць – гэта перададзеная продкамі  і захаваная нашчадкамі нацыянальная  самасвядомасць, гістарычная і  культурная спадчына Беларусі.