Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Ближайшие праздники

Случайные изображения

Письменность

Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць "родная мова", "матчына мова". Менавіта, такія словы пра родную мову гучалі увесь дзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №5 г.Магілёва” 5 верасня ў дзень роднай мовы.

Вучні 7 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Мая родная мова!”, для якой самастойна падрыхтавалі пытанні аб жыцці і творчасці вядомых пісьменнікаў. Навучэнцы 4 класаў павышалі сваю эрудыцыю ў інтэлектуальнай гульні “Святло беларускага слова”. Падчас правядзення гульні прагучалі цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову, пра Беларусь. Удзельнікі прыгадалі цікавыя факты з жыцця вядомых дзеячаў мастацтва, асаблівасці беларускіх народных святаў і абрадаў.

Спадзяемся, што правядзенне дня роднай мовы стане добрай традыцыяй у нашай школе.