Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

13 студзеня 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Зроблены важны крок да ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы адукацыі. 1 верасня2011 годаКодэкс уступіў у сілу.

Абавязковыя моманты, якія павінны ведаць вучні і іх бацькі

Кодэкс арыентаваны ў будучыню. Яго прававыя нормы накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай адукацыі на сусветным узроўні. І што вельмі значна — Кодэкс арганічна ўпісваецца ў сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай дзяржавы.
Дакумент структурна складаецца з Агульнай і Асаблівай частак і ўключае 17 раздзелаў, 63 главы і 295 артыкулаў. Яго аб’ём — 352 старонкі.
У Агульную частку ўключаны артыкулы, у якіх тлумачацца агульныя для ўсіх узроўняў адукацыі пытанні. У прыватнасці: раскрываюцца правы і абавязкі вучняў і студэнтаў, іх бацькоў, настаўнікаў; дадзены поўны пералік дагавораў у сістэме адукацыі; прыведзены патрабаванні да адукацыйнага працэсу пры ўмове забеспячэння яго якасці; уводзіцца дысцыплінарная адказнасць навучэнцаў; паказаны спосабы фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сістэмы адукацыі.
Змест Асаблівай часткі ўключае раздзелы, якія забяспечваюць прававое рэгуляванне сістэм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, адукацыі пасля вну, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, спецыяльнай адукацыі, падтрымкі асобных катэгорый дзяцей.

Кодэкс называюць “канстытуцыяй у адукацыі”, што сведчыць аб яго важнасці. Але ж і да прыняцця кодэкса грамадскія адносіны ў адукацыі рэгуляваліся. У чым прынцыповае адрозненне гэтага дакумента ад папярэдніх?

Пачнем з таго, што з прыняццем кодэкса сваю сілу страцілі ажно 22 дакументы! Сярод іх такія важныя, як Закон “Аб адукацыі”, Закон “Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця”, Закон “Аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі” і іншыя. Варта пры гэтым заўважыць, што вопыту стварэння заканадаўчага акта, які б забяспечваў комплекснае рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы адукацыі, у свеце пакуль няма.Беларускі кодэкс не толькі ўвабраў у сябе ўвесь вопыт папярэдніх заканадаўчых актаў, але і рэгламентуе шэраг новаўвядзенняў. Першае тычыцца дашкольнікаў і іх бацькоў. Калі раней у першы клас па заяве аднаго з бацькоў ці законных прадстаўнікоў прымаўся вучань, якому на першае верасня было шэсць або больш гадоў, то цяпер дазваляецца ісці ў першы клас і пяцігодкам, якім на працягу верасня споўніцца 6 гадоў. Заўважу, што гэта не з’яўляецца абавязковым, але пры жаданні бацькі могуць скарыстацца гэтым момантам.

Не сакрэт, што ў навучальных установах яшчэ нярэдкія выпадкі парушэнняў школьнікамі дысцыпліны. Кодэкс прадугледжвае нейкія меры ўздзеяння на такіх парушальнікаў?

Так. На пытаннях дысцыплінарнай адказнасці вучняў хачу спыніцца асобна. Неабходна ведаць, што, пачынаючы з 14-гадовага ўзросту, вучні могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за шэраг парушэнняў. Гэта і псаванне маёмасці, неналежныя адносіны да вучобы, пропускі, спазненні, абраза настаўніка ці аднакласнікаў і многае іншае. Кіраўнік установы адукацыі мае права выключыць такога навучэнца, але толькі пры дасягненні ім 16-гадовага ўзросту і наяўнасці базавай адукацыі. Акрамя таго, прычынай для адлі-чэння з навучальнай установы можа стаць непаспяховасць па трох і больш вучэбных прадметах або адсутнасць на занятках больш 30 дзён у годзе.

Ці ёсць месца экстэрнатуры ў новым кодэксе?

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, іншаземцы, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць права атрымаць даведку аб базавай або атэстат аб сярэдняй адукацыі экстэрнам. Для гэтага трэба звярнуцца ў аддзел адукацыі з пісьмовай заявай не пазней 20 красавіка, прадаставіць даведку з месца жыхарства і даведку з месца вучобы (школа, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, сярэдне-спецыяльная навучальная ўстанова), якую па нейкіх прычынах не скончылі. Пляцоўкай для правядзення экзаменаў для экстэрнаў у нашым раёне вызначана СШ №1. Адразу хачу папярэдзіць, што, нягле-дзячы на прывабнасць экстэрнатуры, здача экзаменаў — справа складаная. Яна патрабуе сур’ёзнай самастойнай падрыхтоўкі. Экстэрны павінны здаць экзамены па ўсіх вучэбных прадметах, якія ўключаны ў пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі або ў атэстат аб агульнай сярэдняй. Абмежаванняў па ўзросту няма.

Ці застанецца ў бацькоў магчымасць навучаць сваіх дзяцей у хатніх умовах?

Атрымаць агульную сярэднюю адукацыю можна будзе як у школе, так і дома, у арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортных ці аздараўленчых арганізацыях, адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах. Для вучняў, якія па медыцынскіх паказчыках часова ці пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў хатніх умовах. Пералік медыцынскіх паказчыкаў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў хатніх умовах вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Адукацыйны працэс можа ажыццяўляцца ў класах або індывідуальна. Ёсць магчымасць вучыцца па індывідуальным вучэбным плане не толькі адораным і таленавітым вучням, але і тым школьнікам, якія па ўважлівых прычынах не могуць пастаянна ці часова наведваць урокі. Права на навучанне ў сям’і па індывідуальным плане захавана. Саветам школы, яе дырэктарам будуць разглядацца прычыны жадання бацькоў вучыць дзіця дома, а таксама іх магчымасці ў навучанні, зыходзячы з прынцыпу "не нашкодзіць дзіцяці". Канчатковае рашэнне будзе прымаць дырэктар школы, у якой вучыцца дзіця.

За якія дасягненні будуць выдавацца атэстаты з адзнакайі залатыя медалі?

Школьнікам, якія маюць пасведчанне за 9 класаў з адзнакай, гадавыя адзнакі 10 і 9 па ўсіх прадметах (акрамя прадметаў "Фізічная культура і здароўе" і "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка", па якіх дастаткова атрымаць 6 балаў) за 10–11 класы, а таксама адзнакі 10 і 9 па выніках выпускных іспытаў і абавязкова прыкладныя паводзіны, выдаецца атэстат за курс сярэдняй школы асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём.
Аналагічныя патрабаванні пры выдачы пасведчання за 9 клас з адзнакай. Гадавыя адзнакі 10 і 9 павінны быць за два апошнія гады (8 і 9 класы) па ўсіх прадметах, за выключэннем "Працоўнага навучання", "Чарчэння", "Фізічнай культуры і здароўя", па якіх гадавая адзнака павінна быць не ніжэйшая за 6.
Захаваны і сярэбраныя медалі, а таксама выдача пахвальных лістоў за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.

А якія-небудзь прыемныя новаўвядзенні чакаюць вучняў і бацькоў у гэтым навучальным годзе?

Па загаду Міністэрства адукацыі ад 22 жніўня гэтага года ўводзіцца безадзнакавае навучанне па прадметах эстэтычнага цыклу і фізічнай культуры для вучняў трэціх класаў. У наступным навучальным годзе да іх далучацца вучні чацвёртых, а яшчэ праз год і пятых класаў па вучэбным прадмеце “выяўленчае мастацства”. Ва ўсякім разе, так плануецца. Звязана гэта з тым, што гэтыя прадметы патрабуюць пэўнай адоранасці, якая, пагадзіцеся, ёсць не ва ўсіх. Што тычыцца музыкі, тут таксама вырашылі абыходзіцца
Безумоўна, зусім новае і тое, што ў кодэксе заканадаўча прапісана пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў. Яна наступае з 14 гадоў. Прыцягнуць да адказнасці ў школе могуць за спазненне або няяўку без уважлiвых прычын на заняткі; парушэнні дысцыпліны; незахаванне рэжыму рабочага часу ў перыяд праходжання практыкі; невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педработніка; абразу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу; распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў; псаванне будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці ўстановы адукацыі; невыкананне або парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі; ужыванне алкаголю або наркотыкаў, курэнне на тэрыторыі ўстановы адукацыі.
Меры дысцыплінарнага спагнання – заўвага, вымова і адлічэнне. Апошняе можа быць прыменена толькі да навучэнцаў, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту і атрымалі базавую адукацыю. З навучэнцамі ва ўзросце да 14 гадоў за названыя парушэнні могуць праводзіцца гутаркі, абмеркаванне на педсавеце, а таксама прымяняцца іншыя меры педагагічнага ўздзеяння, якія не супярэчаць заканадаўству.