У чацвер, 25 лютага, умежах акцыі “Размаўляй па-беларуску” вучні 1 “Д” класса адпраўляліся ў “Падарожжа па старонках Чырвонай кнігі”. Першакласнікі пазнаеміліся з звярамі і птушкамі, якія занесены у Чырвоную кнігу, разгадвалі загадкі, гулялі ў перекладчыкаў. У вучняў быў вяселы настрой. У канцы падарожжа вучні малявалі птушак, жывел і расліны.
Самым любімым жанрам дзяцей з’яўляецца казка. З ранняга дзяцінства яны знаёмяцца з ёю і ўжо тады пачынаюць любіць яе, таму што толькі казка вядзе ў чароўны і захапляльны свет. А самае галоўнае, чытаючы казкі, дзеці вучацца быць добрымі, чулымі і спагадлівымі.
Таму ў чацвер 4 лютага ў I “А” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае казцы.
Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа “У гасцях у казкі” ў школьнай бібліятэцы. Пачалося яно з таго, што да дзяцей у пісьмовай форме з просьбай аб дапамозе звярнуўся Казачнік. На кожнай станцыі іх чакалі цікавыя заданні і сапраўдныя казачныя героі. Скончылася ўсё тым, што першакласнікі адшукалі тры куфэркі з казкамі, за што ім Казачнік выказаў падзяку.
14.01.2021 года ў 4 “Д” класе адбылося мерапрыемства “Вячоркі на Каляды”. Юныя калядоўшчыкі спявалі, загадвалі загадкі. Вучні даведаліся пра гісторыю свята, аб’яднаўшую ў сябе Раство Хрыстова і язычніцкае свята зімовага сонцастаяння. Быў праведзены конкурс на вырабленне лепшай віфліемскай зоркі.
Свае вырабы і добры настрой дзеці панеслі дадому.
24.12.2020 года ў 4 «Г» классе адбылося мерапрыемства “Інтэрактыўнае падарожжа да Дзеда Мароза ў Белавежскую Пушчу”. Удзельнікі свята падрыхтавалі вершы, танцы, песні для Дзеда Мароза, пераапрануліся ў карнавальныя касцюмы і адправіліся да яго ў госці. Але па дарозе ім сустрэліся разбойнікі, якія захапілі ў палон Снягурку і Дзеда Мароза. Каб вызваліць добрага чараўніка і яго ўнучку, дзеці выконвалі розныя заданні.
Добры настрой, усмешкі і навагодняе цуда дапамаглі дзецям вызваліць Дзеда Мароза і Снягурку!
Подробнее: Інтэрактыўнае падарожжа да Дзеда Мароза ў Белавежскую Пушчу
У чацвер 10 снежня ў межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” у 4 “А” класе прайшла бібліятэчная гадзіна “Кніжны дождж”. Вучні прынеслі ў клас кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, з захапленнем расказвалі пра прачытаныя творы, абменьваліся кнігамі з аднакласнікамі.