Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Дзень беларускага пісьменства

         У першую нядзелю верасня ўся Беларусь адзначае цудоўнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Пачатак святу паклала Міністэрства культуры пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Гісторыя свята прыводзіць нас у 1994 год у старажытны горад Полацк. Штогод Беларусь выбірае горад, які будзе прымаць у сябе беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў культуры. Сёння сталіцамі Дня беларускага пісьменства выступілі ўжо больш за 20 населеных пунктаў. Традыцыйна гэта гарады – гістарычныя цэнтры культуры, навукі, літаратуры і кнігавыдання.

      У гэтым годзе прайшоў юбілейны XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. Каб актывізаваць увагу на спазнанні сваіх вытокаў, каранёў, адчуць сябе далучанымі да агульнай справы, якой жыве ўся краіна, у нашай школе таксама у чацвер, шостага верасня, прайшоў інтэлектуальны аўкцыён для вучняў дзявятых класаў  “Свята беларускага пісьменства”.

     Удзеньнікі  яшчэ  раз дакрануліся да спадчыны роднай краіны, прыгадалі сталіцы Дня беларускага пісьменства, цікавыя старонкі гісторыі Беларусі, даведаліся пра малавядомыя факты з жыцця вялікіх і славутых асоб сталіц свята. Вучні не толькі імкнуліся як мага больш размаўляць на роднай мове, але і змаглі праявіць кемлівасць, пазнавальную актыўнасць, дасціпнасць.