Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Над намі словы ўладараць

 

 Чалавеку патрэбна не слава,

А людская ўвага і ласка,

І сардэчнае шчырае слова,

І вясёлая добрая казка.

Сяргей Грахоўскі

 

     У літаратурнай гасцёўні “Над намі словы ўладараць” з нагоды 105-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста і крытыка Сяргея Грахоўскага трынаццатага верасня прагучалі з вуснаў васьмікласнікаў жыццесцвярджальныя, напоеныя дабрынёй, цяплом і чысцінёй радкі яго цудоўных твораў.  Словы з паэтычнай спадчыны С. Грахоўскага гучаць як афарызмы, якія накіроўваюць маладое пакаленне любіць і быць адданымі сваёй Бацькаўшчыне, вучаць іх быць чэснымі, неабыякавымі, сумленнымі:

  • «У спадчыну ж табе дастаўся вопыт тварыць дабро, як дыхаць і любіць...»,
  • «У праўду верыць апантана... Забыць пра крыўду і згрызоту, заўжды імкнуцца да палёту і непадкупнай дабраты, глядзець на свет не праз акенца, а жыць турботамі зямлі»,
  • «Сябе і другіх вінавачу, што гора на свеце жыве...»,
  • «Люблю ўсе колеры жыцця... Жыву, не трацячы надзей, бо верую ў дабро людзей...»,
  • «Душа з маленства гартавалася на чыстым праведным агні»,
  • «Без праўды можна існаваць, а жыць без праўды немагчыма...»