Четверг, Декабрь 05, 2019
Text Size

Конкурс “Шчаслівы выпадак”

     Шчаслівы можа быць любы чалавек. Трэба толькі навучыцца адчуваць яго, гэта шчасце. Устаў зранку – паглядзеў у акно, сонейка свеціць, птушкі спяваюць… І настрой падымаецца. Трэба толькі бачыць  і адчуваць шчасце, умець дарыць яго людзям. Яно вакол нас, яно ўнутры нас!

     Пад такім дэвізам дваццатага верасня ў школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс “Шчаслівы выпадак” сярод вучняў восьмых класаў. Для развіцця сваіх пазнавальных здольнасцей,  інтэлектуальных уменняў удзельнікі адказвалі на пытанні па мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, тэорыі літаратуры, на пытанні жартоўнага зместу; выканалі заданні: закончыць прыказку ці прымаўку, замяніць фразеалагізм сінонімам, падабраць беларускі адпаведнік запазычанаму слову ці наадварот і інш.

     Дзеці засталіся вельмі задаволеныя, атрымалі дыпломы. А  памяць аб цікавым мерапрыемстве захавалі прыгожыя фотаздымкі.