Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Дзень маці

 

Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее

За дзяцей хвалявацца і перажываць.

Так, як маці, ніхто не ўмее на свеце

Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.

 

Так, як маці, ніхто цябе не разумее,

Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.

Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,

Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе…

                                     Я.Крупенька

 

На свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых слоў – гэта  МАМА. “Мама” – першае слова, якое з любоўю і ўсмешкай вымаўляе дзіця!  Мама – гэта слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень радасці ці гора, яно – самае пяшчотнае і самае шматграннае. І колькі б нам ні было гадоў, нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, дабрыня, клопат і яе парада.

У нашай краіне 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. На прыкладзе многіх краін свету ў 1996 годзе гэты дзень уведзены ў нашай краіне ў ранг асаблівых.

Напярэдадні гэтага свята 11 кастрычніка, у чацвер,  вучні нашай школы пісалі віншаванні сваім матулям  на роднай мове. Вось  некаторыя з іх.

Дарагая матуля! У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым матчына любоў. Мама – гэта самае светлае, што ёсць у кожнага чалавека. Матуля! Як многа значыць яно для кожнага з нас. Колькі вершаў і песень напісана пра самую родную і дарагую, пра тую, якая падарыла нам жыццё. Для мяне мая матуля – самы родны і блізкі чалавек. У гэты святочны дзень я абавязкова павіншую яе, скажу самыя ласкавыя словы. Пажадаю моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх жаданняў, цудоўнага настрою. Я вельмі люблю сваю матулю.

                                                                     Твой сын Кірыл

Дарагая матуля! Віншую цябе з Днём маці! Жадаю, каб табе сустракаліся добрыя людзі, а злыя абыходзілі бокам. Каб ва ўсіх справах з табой была ўдача. Каб тое, што ты хочаш, заўсёды атрымлівалася. Але самае галоўнае, каб ты заўсёды была шчаслівая і каб здароўя хапала на ўсё: на працу, адпачынак і, вядома, на нас.

                                                                     Твае дочкі – Маша і  Насця

Любімая матуля! Ад усяго сэрца я віншую цябе з Днём маці. Няхай шчасце суправаджае цябе заўсёды. Няма ў свеце  чалавека бліжэй і даражэй, чым маці. І я не стамлюся ніколі дзякаваць табе за тое, што ты зрабіла для мяне. Мілая мама! Хай у нашай хаце заўсёды жывуць радасць і ўтульнасць, а моцнае бацькава плячо служыць апорай у любых сітуацыях. Са святам.

                                                                       Твой сын Іван

Дарагая матуля! Віншую цябе з Днём маці! Слова “мама” для кожнага з нас – увасабленне самага блізкага і дарагога чалавека. У сэрцы маці заўжды б’ецца крыніца пяшчоты і ласкі. І з нагоды такога дзіўнага свята хачу табе, мая самая лепшая матуля, пажадаць моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і простага жаночага шчасця.

                                                                           Твой сын Арцём