Четверг, Декабрь 05, 2019
Text Size

У свеце фразеалагізмаў

Мова,

Пявучая родная мова,

Ты - уладарка нявызнаных скарбаў.

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Аляксей Зарыцкі

 

Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты называюць фразеалагізмы самародкамі i самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Веданне фразеалогіі – неабходная ўмова глыбокага авалодання  роднай мовай. Уменне правільна карыстацца фразеалагічным багаццем характарызуе ступень валодання мовай. Граматны чалавек падсвядома звяртаецца да фразеалогіі, а невуч выкарыстоўвае словы-пустазеллі “гэта самае”, “так бы мовіць” і іншыя. У фразеалогіі ярчэй за ўсё выяўляецца багацце, сіла і прыгажосць мовы. А таму ix трэба ўжываць у мове ўмела i дарэчы. Для таго, каб пераканацца, што нашы вучні правільна выкарыстоўваюць моўнае багацце, 18 кастрычніка, у чацвер, сярод вучняў шостых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “У свеце фразеалагізмаў”. Змагаліся паміж сабой тры каманды. Удзельнікі паказалі свае веды ў наступных конкурсах: “Фразеалагічная размінка”, “Знатакі мовы”, “Будзьце ўважлівымі”, “Хто хутчэй”, “Самы артыстычны”, “Загадкавы дух фразеалогіі”,”Самы кемлівы”. Гульня атрымалася пазнавальная і захапляльная. Перамаглі, як мае быць, розум і камандны дух.