Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Міжнародны творчы конкурс “На беразе Дняпра”

 

Вучні нашай школы заўсёды імкнуцца прымаць актыўны ўдзел у разнастайных творчых конкурсах, бо гэта адна з найлепшых магчымасцей праявіць сябе, удасканальваючы і дэманструючы свой талент. З 22 кастрычніка быў аб’яўлены ІІІ адкрыты міжнародны творчы  конкурс “На беразе Дняпра”, прысвечаны Году малой радзімы. Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца павышэнне цікавасці моладзі да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй Айчыны.  8 лістапада былі падведзены вынікі конкурсу для вучняў шостых, сёмых і восьмых класаў. Найлепшымі былі прызнаны прыведзеныя ніжэй вершы, у якіх юныя паэты выказалі самыя шчырыя пачуцці любові і павагі да свайго роднага горада. Дакраніцеся сэрцам да сваёй Радзімы!

Мой Магілёў

 

Я нарадзілася ў краіне,

Дзе шмат лясоў, азёр, лугоў,

Дзе ёсць заветныя мясціны,

Мой родны горад Магілёў.

Дняпроўскіх хваль я чую песні

Пра родны край, гасцінны дом.

І сэрца поўняць успаміны,

Гартаю памяці альбом.

Год заснавання – вельмі даўні.

Хапіла гораду ўсяго.

У музеях усё адлюстравана,

Каб не забылі ні пра што.

Узняўся ён з руін ваенных,

І з дапамогаю майстроў

Заводы, фабрыкі, майстэрні

Запрацавалі ў нас зноў.

Мой горад – гэта маё сэрца,

Куток  пад крыламі буслоў,

Найдаражэйшы і найлепшы

Між беларускіх гарадоў.

Квітней, Радзіма дарагая,

Квітней, мой горад Магілёў!

Пад чыстым небам беларускім

Ты сустракай сваіх сяброў!    Дорашава В. , 7 “Д”клас

Цудоўны заасад

 

На ўскрайку Магілёва

Размясціўся заасад.

Там прыгожа і ўтульна,

Лепей убачыш толькі ў снах.

Там прыгожыя жывёлы:

Птушкі, розныя звяры.

З імі хочуць стаць сябрамі

І маленькі,і  стары.  

Лось магутны, зубр дужы

Рады бачыць нас у гасцях.

Ім хавацца нецікава

Ад людзей цяпер у лясах.

На ўскрайку Магілёва

З намі побач увесь час

Найдабрэйшыя жывёлы.

Шанаваць іх- клопат наш.  Сідарэнка А., 6 “Б” клас

Мой сон

 

Мне часта сніцца сон: я на чужыне

Сумую моцна па сваёй Радзіме.

Я ўспамінаю родны двор у цёплы вечар,

Бо для мяне заўсёды ён найлепшы ў свеце.

Вясёлы ветрык гоніць Дняпра хвалі…

Я бачу, што сябры мяне чакалі.

Частую качку, качанят я смачным хлебам,

Углядаюся ў сонечнае неба.

Мой родны горад, вулачкі, дарогі…

Мой Магілёў! Пяшчотны, светлы, строгі… Зямцова К. 6 “В” клас