Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Турнір “Знаўца беларускай мовы”

Адчыніце дзверы, людцы,
Адусюль хай далятае:
Словы родныя куюцца…
Кросны родныя снуюцца…
Песні родныя пяюцца…
Мова,
Мова
Нас вітае.
(Вольга Куртаніч)
 
 
 
“Родная мова, матчына мова” -  так ласкава мы называем сваю мову, якая ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Мова - гэта неацэнны здабытак народа. Бедны той, які не ведае роднай мовы, бо мова -  наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
 
 
 
“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называем нацыяй, народам” ( Я. Сіпакоў).
29 лістапада вучні шостых класаў змаглі праверыць свае веды, прыняўшы ўдзел у турніры “Знаўца беларускай мовы”. У час мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, падбіралі фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі, пазнаёміліся з прадметамі народнага побыту.