Моўны турнір “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”

6 снежня для вучняў пятых класаў быў праведзены моўны турнір “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”, прысвечаны роднай мове. У праграму былі ўключаны заданні па розных раздзелах мовазнаўства, у тым ліку па фанетыцы, марфалогіі, фразеалогіі.

Вучням патрэбна было скласці словазлучэнні і фразеалагізмы, знайсці словы, у якiх не супадае колькасць лiтар i гукаў, успомніць часціны мовы. Цікава прайшоў конкурс капітанаў «Словы-падманшчыкi». Вучні паказалі добрыя веды роднай мовы і засталіся задаволеныя мерапрыемствам.