Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Віктарына “Мая Радзіма – Беларусь”

             Мая Беларусь

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны кут, твая Айчына-

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь.

                              Ю. Свірка

13 снежня была праведзена віктарына “Мая Радзіма – Беларусь” з мэтай фарміравання ў вучняў паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхавання пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны (культуры, традыцый, звычаяў).

У віктарыне прымалі ўдзел вучні пятых класаў. Ім прапанавалася ўспомніць цікавыя факты пра Беларусь, узнавіць веды пра культурных дзеячаў і пісьменнікаў нашай краіны.

У канцы мерапрыемства лепшых знаўцаў роднай культуры чакала ўзнагарода.