…Песня і казка
У райскіх праявах
Шчасце збудуюць
З кветак яскравых.
Сэрца атуляць
Вечнаю ласкай...
Слухай жа, сэрца,
Песняў і казкаў.
Янка Купала 20 снежня быў праведзены конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца казак”.
Падчас правядзення конкурсу вучням прапанавалася ўспомніць будову казак, іх характэрныя асаблівасці, узнавіць веды па вядомых беларускіх казках. Удзельнічалі ў мерапрыемстве чатыры каманды. Загадзя дзецям выдаваўся спіс казак, якія яны павінны былі прачытаць. Школьнікі актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве.