«Залацінкі народнай мудрасці»

Беларусы заўсёды мелі схільнасць да трапнага, вобразнага слова, ведалі шмат прыказак, загадак,крылатых выслоўяў і афарызмаў. Гэта характарызавала іх як народ назіральны і разважлівы, кемлівы і дасціпны. Усе трапныя выразы і словазлучэнні і называюць народнай мудрасцю.

10 студзеня для вучняў VII класаў прайшла гульня “Залацінкі народнай мудрасці”. Падчас мерапрыемства вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па роднай краіне, дзе дакрануліся да залацінак народнай мудрасці, папоўнілі слоўны запас россыпам народных выказванняў.Удзельнікі гульні працавалі дружна, актыўна.Праявілі творчую фантазію, кемлівасць, паказалі добрае веданне беларускіх прыказак, прымавак, загадак.