Мерапрыемства «Вітаем поры годы»

Кожны месяц, кожны дзень года, нават раніца і вечар аднаго дня дораць нам розныя адчуванні, настрой, думкі. Прырода, яе стан, колеры, узоры – неад’емная частка нашага жыцця. Чалавек і прырода павінны жыць у сугуччы і суладдзі.

У любую пару года,

у пагоду, непагоду

слухай родную прыроду –

ты пачуеш галасы

таямнічае красы.

                                        Васіль Жуковіч

17 студзеня для вучняў v класаў прайшло мерапрыемства “Вітаем поры годы”, дзе вучні сустрэліся з чароўным светам прыроды, захапляліся яе маляўнічасцю, прыгажосцю, звярнуліся да літаратурных твораў на тэму прыроды. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця любові да роднага краю, яго хараства.