інтэлектуальная гульня «З родным словам круглы год»

Мова чаруе, вабіць сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю і непаўторнасцю. Няма нічога лепшага за мову, якая завецца роднай. Менавіта на ёй чалавек гаворыць з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі хтосьці пачынае забываць сваю мову, не шануе яе, саромеецца, тым больш зневажае.

Не чакайце, што буду хваліцца

Перад іншымі мовай сваёй.

Хіба хваліцца з лесу крыніца,

Што грымотней яна за прыбой?

Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха

Слова роднае ў сэрцы спяліць,

Беражэ ад пагарднага ліха:

Калі слову, той сэрцу баліць…

                                         Еўдакія Лось

17 студзеня для вучняў VII класаў прайшла інтэлектуальная гульня «З родным словам круглы год». Гульня была прысвечана цудоўнай, пявучай, роднай мове. Вучні ўдзельнічалі ў розных конкурсах, з вялікай цікавасцю выконвалі заданні, праяўляючы кемлівасць і эрудыцыю. На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, утульнасці і ўсеагульнай радасці. Гульня атрымалася яркай і насычанай.