Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Гульня «Ехалі з горкі скорагаворкі»

У чацвер, 31 студзеня, у межах акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" сярод вучняў першых класаў адбылася гульня "Ехалі з горкі скорагаворкі".

Першакласнікі, якія робяць яшчэ толькі першыя крокі ў вывучэнні роднай мовы, з задавальненнем вымаўлялі скорагаворкі, удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях "Міхасік" і "Вузельчык". А песня "Купалінка" ў выкананні "Песняроў", якая гучала падчас мерапрыемства, так кранула душы маленькіх слухачоў, што многія захацелі не толькі размаўляць па-беларуску, але і спяваць.