Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Гульня-віктарына “Гаворым па-беларуску”

У чацвер,7 лютага, для вучняў I “Б” класа была праведзена гульня-віктарына “Гаворым па-беларуску”.

Першакласнікі адгадвалі загадкі, складалі словы-адгадкі з дадзеных друкаваных літар.

Дзеці мелі магчымасць праявіць сваю кемлівасць,разгадваючы рэбусы.

З цікавасцю і вяселым настроем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў гульнях “Перакладчыкі”, “Вясёлы карагод”.

Лепшыя знаўцы беларускай мовы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.