Конкурс насценных газет

14 лютага быў праведзены конкурс насценных газет у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Конкурс накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне любові і павагі да роднага слова. Кожны меў магчымасць аддаць свой голас на карысць пераможцаў. Было аддадзена большасць галасоў вучням III“Е“ класа. Сярод прадстаўленых работ іх газета вылучалася гарманічным спалучэннем крэатыўнага афармлення і насычанай інфармацыйнай часткай. Другое месца заняла газета з інфармацыйным і эстэтычным выкананнем IV “Е“ класа. Трэцяе месца атрымаў IV “А“ клас з арыгінальным тэхнічным выкананнем.