Конкурс малюнкаў “Літарынка”

У чацвер, 28 лютага, сярод вучняў 1 «Д» класа быў праведзены конкурс малюнкаў “Літарынка”.

Дзеці малявалі беларускія літары, расказвалі і слухалі вершы, прысвечаныя кожнай літары. З радасцю маленькія беларусы адгадвалі загадкі і развучвалі чыстагаворкі на роднай мове.