Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Акцыя “Размаўляй па-беларуску”

У чацвер, 14 сакавіка 2019 года, у межах акцыі “Размаўляй па-беларуску” для вучняў I “Е” класа сярэдняй школы № 5 было праведзена пазнавальнае мерапрыемства “Кніжны дождж”. Адбылося яно ў стенах школьнай бібліятэкі.

Першакласнікі з цікавасцю слухалі аповед пра тое, як выглядалі кнігі ў далекім мінулым і як на Беларусі з’явіліся кнігі друкаваныя. Дзеці даведаліся пра дзейнасць славутага першадрукара Францыска Скарыну.

Бібліятэкар Святлана Уладзіміраўна пазнаёміла вучняў з найбольш цікавымі кнігамі на беларускай мове. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія зусім нядаўна авалодалi граматай, з захапленнем спрабавалі чытаць па-беларуску народныя казкі і загадкі, разам іх адгадвалі.

Сустрэча у бiблiятэцы (“Бiблiятэчная гадзiна”) вельмі ўразіла дзяцей і выклікала жаданне стаць сапраўднымі аматарамi беларускай кнiгi.