Тэатральную пастаноўка “Як курачка пеўніка ратавала”

Сёння, 21 сакавіка, у нашай школе прадоўжылася акцыя “Размаўляем па-беларуску”. Вучні 1 “Ж” класа падрыхтавалі тэатральную пастаноўку “Як курачка пеўніка ратавала”. Дзеці апынуліся ў чароўным свеце беларускай казкі. Маленькія гледачы былі ўдзячны “артыстам” і з цікавасцю паглядзелі пастаноўку. У час мерапрыемства першакласнікі пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі, вывучылі народную песню “Зайграй жа мне дударочку”, а таксама з задавальненнем працавалі ў групах, выконваючы разнастайныя заданні.