Вясна пяе, і свішча, і шчабеча,-
На паплавах, на нівах, у лясах...
Ніл Гілевіч
У чацвер, 4 красавіка, у II “А” класе праходзіла літаратурная гасцёўня “Ой, вясна красна!”.
Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з заклічкамі і народнымі песнямі, якімі заклікалі вясну нашы продкі. Вучні з захапленнем чыталі творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. З асаблівым натхненнем самі сачынялі маленькія апавяданні пра вясну.