Суббота, Декабрь 07, 2019
Text Size

Крэатыў-праект “Залацінкі народнай мудрасці”

11 красавіка ў рамках акцыі “Размаўляем па-беларуску” вучні 2 “Б” класа ўдзельнічалі ў крэатыў-праекце “Залацінкі народнай мудрасці”.

Ці заўсёды лёгка прадоўжыць прыказку? Нашы хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся адкрываць ісціну праз трапныя народныя выслоўі, напрыклад: “Які майстар, такая і работа", "Бацькаўшчыну не купляюць і не прадаюць”. 

Такія сустрэчы пашыраюць веды вучняў пра залацінкі мовы, абуджаюць цікаўнасць да народнай мудрасці.