"З любоўю да роднай мовы”

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

                             Уладзiмiр Дубоўка

"З любоўю да роднай мовы”. Літаратурны рынг пад такой назвай быў праведзены 2 мая сярод вучняў 2 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі  актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе ўспомнілі  вывучаныя беларускія творы і іх аўтараў. Потым адбылося спаборніцтва чытачоў. Дзеці прадэманстравалі сваё ўменне чытаць  любімыя вершы на роднай мове.