Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову»

У межах акцыі «Размаўляй па-беларуску» для вучняў III «Б» класа прайшла прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову».

Работа над слоўнікам мае вялікае значэнне для фарміравання асобы вучня, яго светапогляду, для назапашвання вучнямi навыкаў, якiя неабходны для будучай практычнай дзейнасці.

Для замацавання навыкаў правільнага напісання слоўнікавых слоў вучням прапаноўвалiся наступныя гульнёвыя заданні: «Адгадай слова», «Ланцужок слоў», «Збяры словы са складоў», «Падказка» i iншыя.