Падарожжа па казках Алеся Якiмовiча (Конкурсная праграма да 115-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка)

16 мая ў рамках акцыi «Размаўляем па-беларуску» вучнi 3 «Г» класа прымалi  ўдзел у конкурснай праграме прысвечанай да 115-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка Алеся Якiмовiча. Яны пазнаёмiлiся з жыццёвым  I  творчым шляхам славутага пiсьменнiка. Затым адказвалi на пытаннi вiктарыны. Цiкава прайшоў конкурс выразнага чытання. Напрыканцы гульнi, пакуль журы падлiчвала балы , усе прысутныя пазнаёмiлiся з кнiжнай выставай.