Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Год малой радзімы

Як вядома, 2019 год абвешчаны Годам малой радзімы. Менавіта, ёй, адзінай і дарагой, былі прысвечаны палымяныя радкі, што прагучалі на конкурсе чытальнікаў, які адбыўся 30 мая ў нашых пачатковых класах.

Вучні старанна і адказна рыхтаваліся да мерапрыемства: вучылі вершы на памяць, знаёміліся з біяграфіямі пісьменнікаў, малявалі малюнкі з краявідамі Беларусі. У конкурсе прымалі ўдзел вучні III класаў.

Вельмі шырокай была тэматыка падрыхтаваных і прачытаных вершаў: родная прырода, любоў да маці, беларуская мова…

Атмасфера ўзнесласці і цеплыні панавала ў зале на працягу ўсяго свята. Хочацца спадзявацца, што гэты конкурс стаў урокам патрыятызму для нашых вучняў:

Дык дай жа, Божа, даравання,

Каб славіць родную зямлю.

О, Беларусь, маё натхненне,

Квітней! Я так цябе люблю!