Четверг, Декабрь 05, 2019
Text Size

“Беларуская скарбонка”

6 чэрвеня адбылося мерапрыемства “Беларуская скарбонка” для выхаванцаў лагера “Вясёлка”.

У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы аб роднай зямлі, спрабавалі быць перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні. Яны  яшчэ раз пераканаліся, што на нашай зямлі жывуць добразычлівыя, чулыя і працавітыя людзі.                                                                       

Мерапрыемства паглыбіла веды аб роднай мове, пашырыла кругагляд, стварыла эмацыянальны настрой.

Зямля Беларусі!

Ты ў гранях – вяснянках,

Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў.

Ты песня сама ад крыніц да заранкі,

Ад зорак да сіняга ранку.

Ты наша паэма з бурштынавых слоў.