Суббота, Декабрь 07, 2019
Text Size

"Смяяцца дазваляецца"

20 чэрвеня ў  лагеры “ Вясёлка” дзень праходзіў пад дэвізам "Смяяцца дазваляецца". Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі, смяяліся, спрабавалі рассмяшыць "Царэўну Несмяяну".  Беларускія народныя гульні захапілі ўсіх. Тым больш, што адбываліся яны на свежым паветры.  “Схавай рукі!”, “Шэры кот”, “Свабоднае месца”, “Пячэнне хлеба”… і гэта не ўсе гульні, якія сабралі дзяцей і прымусілі быць уважлівымі, спрытнымі, кемлівымі… Выхавацелі з задавальненнем прымалі ўдзел разам з дзецьмі.