«Мой край Магілёўскі»

12 верасня ў IV«Б» класе прайшло падарожжа «Мой край Магілёўскі». Мерапрыемства было праведзена ў выглядзе завочнага падарожжа па родным горадзе. Вучні наведалі Алею Герояў, Буйніцкае поле,  найпрыгажэйшыя вуліцы і плошчы Магілёва.

Вучням былі прапанаваны фотаздымкі гістарычных месцаў, якія дазволілі ім пазнаёміцца са старым і сучасным горадам, выявы герба і Сцяга Магілёва. Вялікі інтарэс выклікаў відэафільм аб родным горадзе. Дзеці ўспомнілі легенду пра Машэку,  прачыталі вершы, прысвечаныя роднаму краю.

 У канцы падарожжа была праведзена віктарына "Мой горад". Лепшыя знаўцы былі ўзнагароджаны прызамі.