Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

“Скарбонка пяшчотных слоў для мамы”.

Маці ў чалавека  адна, і ніводнае пачуццё не можа параўнацца са шчырай, адданай любоўю маці, якую яна дорыць сваім дзецям.

Шмат цёплых, пяшчотных слоў прагучала ў адрас мам у II “Б” класе 17 кастрычніка. У гэты чацвер прайшла акцыя “Скарбонка пяшчотных слоў для мамы”.

Вучні намалявалі партрэты сваіх любімых мам, зрабілі падарункі і знайшлі для іх ласкавыя словы: родная, прыгожая, шчырая…

Гэтыя словы гавораць не толькі ў свята, а і кожны дзень, гледзячы ў матчыны  вочы.