Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Літарынка

    

21.11.2019 года  ў рамках акцыi «Размаўляем са мной  па-беларуску!» прайшла гульня «Лiтарынка». У гэты дзень вучні 2 “Д” класа падарожнічалі па краіне Рэбусаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся разгадваць рэбусы, знаходзілі зашыфраваныя прыказкі. Да разгаданых слоў падбіралі рыфмы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Рэбусы былі падзелены на групы: геаграфічныя назвы, імёны беларускіх пісьменнікаў і іншыя тэмы.

Гульня дазволіла пашырыць слоўнікавы запас вучняў і ўзбагаціць іх  мову.