Вторник, Декабрь 10, 2019
Text Size
 
 
Артыкул 90. Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі
 
1. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь.Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі(арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслядыпломнай адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам пададзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ўадпаведнасці з заканадаўствам пададзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў   навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).
 
2. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і  вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.