Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

1. Пазбаўцеся страхаў
Сёння беларуская мова - мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па- беларуску - гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас, чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты і газеты; гледзячы агучаныя па-беларуску фільмы; слухаючы беларускамоўную музыку; усталюйце на камп'ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць - пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Вашы знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар'ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз. Г'эта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-руску.

5. Наведвайце беларускія мерапрыемствы
Чуць жывую мову — вельмі важна, каб хутчэй аваподаць ёй самому. Яшчэ адзін спосаб вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы - у звыклых вам асяродках. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа, каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.