Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

З 29 лютага па 5 сакавіка 2016 года  ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры,  прысвечаны   120-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы, у якім актыўны ўдзел прымалі вучні 5-11 класаў.

Вучні 5-ых класаў падрыхтавалі ілюстрацыі да баек К.Крапівы і пад кіраўніцтвам настаўніка Бараўцовай С.А. аформілі выставу ў фае школы.
Вучні 6-ых класаў з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Акуленка Т.В. прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы, дзе ўдзельнікі спявалі, танцавалі, выразна чыталі байкі юбіляра, знаёміліся з  яго біяграфіяй. (фота 2а,б,в,г,д)

Вучні 8-ых і 10-ых класаў надрукавалі газеты, прысвечаныя К.Крапіве.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання Ісаева А.А. арганізавала з  вучнямі 10-ых класаў конкурс прэзентацый “Біяграфія пісьменніка-юбіляра” .
Вучні 11-ых класаў  пад кіраўніцтвам настаўніка Буймістравай Г.В. прымалі ўдзел  у брэйн-рынгу “Жыццё і творчасць К.Крапівы”.
Для вучняў 7-ых класаў была  праведзена класная гадзіна “Наш славуты юбіляр” настаўнікам Наседкінай М.В., а  Цвілікава Г.А. з 9-ымі класамі  правяла віктарыну ”Ці ведаеш ты жыццё і творчасць  К.Крапівы”
У рамках мерапрыестваў тыдня вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка баек К.Крапівы.  Пераможцы  былі ўзнагароджаны дыпломамі: