Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Да 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча

Асновай духоўнага жыцця павінна быць мова. Гэтыя словы належаць народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу, якому 30 верасня 2016 года споўнілася б 85 год.

Вучні 11 “А” класа  з класным кіраўніком Ісаевай А.А. і пад кіраўніцтвам загадчыка бібліятэкі Сцефанекнка С.У. адзначылі гэта свята ў школьнай бібліятэцы.У час мерапрыемства вучні знаёміліся з жыццём і творчасцю паэта-юбіляра, слухалі ўласнае выступленне Н.Гілевіча, спявалі знакамітыя песні на словы паэта. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі на памяць інфармацыйныя буклеты “Вялікія словы на вялікай  мове”, падрыхтаваныя бібліятэкарамі.