Вторник, Декабрь 10, 2019
Text Size

Я люблю беларускую мову

І зноў чацвер… Па традыцыі ў сярэдняй школе №5 ў гэты дзень усе размаўляюць на роднай мове. Пад гукі песні на верш Ніла Гілевіча “У бацькоўскім кутку” ў фае школы вучні атрымлівалі каляровыя лістоўкі-плакаты з заклікам далучыцца да акцыі “Размаўляй па-беларуску”.
 
На вялікіх перапынках адбыўся конкурс-віктарына “Я люблю беларускую мову, кожны дзень-цікавыя словы”. Як перакласці на беларускую мову слова “новоселье”? “Касач”- гэта што ці хто? Пра гэта і многае іншае даведаліся вучні, якія  прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, паспрабавалі свае сілы, многія папоўнілі свой лексікон новымі беларускімі словамі. 
Дзеці засталіся вельмі задаволеныя, атрымалі салодкія падарункі і дыпломы. А  памяць аб цікавым мерапрыемстве захавалі прыгожыя фотаздымкі.
Спадзяёмся, што мы зрабілі яшчэ адзін маленькі крок да роднай мовы.