Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Размаўляй са мной па-беларуску

Добрай раніцы!
Гэтыя ветлівыя словы звароту гучалі ў школе з самай раніцы. 
 
 
Усе: вучні, настаўнікі, бацькі, тэхнічны персанал –  з добрым настроем прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні 11 класа ўзялі інтэрв’ю ў рознай катэгорыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. 
На перапынках гучалі песні і вершы на беларускай мове. Настаўнікаў розных вучэбных прадметаў у гэты дзень аб’яднала роднае слова.
 
Я нарадзіўся беларусам,
беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
шанаваць, цаніць, любіць.
(Л.Пранчак)