Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Скарбонкі беларускай мовы

12 лістапада ў нашай школе ў рамках акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” адбыўся парад гульняў “Скарбонкі беларускай мовы”.
Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва на званне лепшага знаўцы беларускай мовы. Асноўнае месца на занятку займалі дыдактычныя гульні (“Хто такі ці што такое?”, “Сказы-жартаўнікі”, “Хто гэта робіць”, “Наадварот”, “Словы ў словах”). Таксама дзецям давялося ўспомніць беларускія народныя казкі, адгадаць загадкі, пагуляць у беларускія народныя гульні.