Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Лабірынт рэбусаў

Ці варта чакаць сюрпрызаў у першы дзень зімы? Чацвер, 1 снежня, выдаўся зусім  не сумным. 
 
  У рамках штотыднёвай акцыі “Размаўляем па-беларуску” школьная раніца пачалася з конкурснай праграмы “Лабірынт рэбусаў”,  падчас удзелу ў якой  вучні стараліся разгадаць як мага больш галаваломак, апярэдзіць сапернікаў у кемлівасці і здагадлівасці. Вучні змаглі прыняць удзел у віктарыне “Залацінкі народнай мудрасці”, прадэманстраваць веданне  фразеалагізмаў, крылатых і ўстойлівых выразаў беларускай мовы. 
А ці ведаеце вы беларускія народныя святы, абрады і звычаі? Які персанаж каляднага абраду сімвалізаваў дабрабыт? Што такое “шчадроўка”? У брэйн-рынгу “Этнаграфічны турнір” удзельнічалі вучні дзявятых класаў, якія спаборнічалі ў пошуку адказаў на складаныя пытанні па этнаграфіі Беларусі. 
Сімвалічныя сувеніры і добры настрой сталі прыемным вынікам для актыўных удзельнікаў акцыі.