Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння М.Багдановіча

Змоўк пясняр, затаіў свае песні, 
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны , і калісь напрадвесні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне, 
І струёй хлынуць вершы з яе.  
                                                     (М. Багдановіч)
 
 9 снежня 1891 года ў сям’і педагога і этнографа Адама Ягоравіча Багдановіча нарадзіўся хлопчык. Але ніхто не мог прадбачыць, які незвычайны лёс яму наканаваны. Сёлета мы адзначаем 125-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта. Пра свой паэтычны дар М. Багдановіч пісаў: “Я гэткі: пяю я з надтрэснутым сэрцам, апошні свой скарб аддаю”.
8 снежня ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння М.Багдановіча: конкурс “Ці ведаеце вы?”, віктарына “У свеце М. Багдановіча”, вусны часопіс “Ля сіняй бухты…”, конкурс чытальнікаў вершаў, завочная экскурсія ў літаратурны музей М. Багдановіча ў Мінску. Удзельнікі ўспомнілі падзеі з жыцця паэта  і любімыя творы,  пачулі  новае і  невядомае з біяграфіі славутага песняра, выразна чыталі вершы, наведалі экпазіцыі літаратурнага музея.
 
Жывеш не вечна, чалавек,
Перажыві ж  у момант век!
Каб хвалявалася жыццё, 
Каб больш разгону ў ім было, 
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два прайшло.
                        (М. Багдановіч)
 
Так жыў Багдановіч, так павінны жыць і мы, яго нашчадкі.