Гульня-віктарына “Мая радзіма – Беларусь”

15 снежня вучні 11 класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Мая радзіма – Беларусь” (камп’ютарны аналаг папулярнай тэлевізійнай праграмы “Свая гульня”). 

Удзельнікі спрабавалі свае сілы  ў дзесяці катэгорыях: “Тэатр”, “Кіно”, “Фальклор”, “Музыка”, “Імёны”, “Мастацтва”, “Гісторыя”, “Літаратура”, “Навука”, “Прырода”. Каманды паказалі не толькі веданне беларускай культуры і гісторыі, але і ўменне працаваць згуртавана. Дыпломы пераможцаў атрымалі самыя разумныя і кемлівыя вучні.