22 снежня ў рамках акцыі “Размаўляй па-беларуску” адбыўся інтэрактыўны перапынак “Смак беларускай мовы”.
У гэты дзень кожны жадаючы змог прыняць удзел у віктарыне “Пазнай родныя словы”. Вучні і настаўнікі называлі свае любімыя словы на беларускай мове і запісвалі іх на паперы.
Усе ўдзельнікі акцыі з ахвотай размаўлялі па-беларуску і атрымоўвалі стужку з беларускім арнаментам.