Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Размаўляй са мной па-беларуску

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)
Таму кожны чацвер мы імкнёмся далучыць вучняў, бацькоў і настаўнікаў да нашай акцыі  “Размаўляй са мной па-беларуску”.
12 студзеня былі прапанаваны тры ролікі “Размаўляй разам”, “Гатуем разам”, “Гуляем разам”, пры дапамозе якіх усе зацікаўленыя змаглі пашырыць свой лексічны запас па тэмах “Вандроўка”,  “Гатаванне”, “Спорт”. 
Дык давайце будзем любіць, ведаць, шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю, як  завяшчаў нам  Я.Колас.