Суббота, Декабрь 07, 2019
Text Size

Гістарычныя асобы і Магілёў

Мой родны куток, мая крэпасць адвечна,
Табой ганаруся, кахаю сардэчна.
Цябе не забуду і не адракуся,
Ты горад, якім я заўжды ганаруся.

 

26 студзеня адбыўся турнір знатакоў “Гістарычныя асобы і Магілёў”, прысвечаны 750-гадоваму юбілею нашага роднага горада.  У фае школы быў аформлены стэнд “Знакамітыя асобы Магілёўшчыны”. Для вучняў школы  адбылася цікавая завочная экскурсія па славутых мясцінах Магілёва. Назвы вуліц, архітэктурных помнікаў , імёны вядомых землякоў прагучалі з іх вуснаў на беларускай мове і закранулі сэрцы сваёй мілагучнасцю.  

 
 
Размаўляйце разам з намі
з прыветнай усмешкай,
з пяшчотай на вуснах.
І не саромцеся недасканалай гаворкі.
Мова – жывая тканіна, прырастае там,
дзе крынічыць людское жаданне.