Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

КВЗ “Квітней, родная мова”

Мова матчына!
Гучная, звонкая,
Ты ўвайшла ў маё сэрца даўно,
То шапочаш бярозкаю тонкаю,
То шуміш залатой збажыной.
Пад такім дэвізам 2 лютага прайшоў КВЗ “Квітней, родная мова” сярод вучняў 8 класаў.
Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова дазволілі лепшыя класічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Праведзенае мерапрыемства дало нам магчымасць пераканацца, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай краіне.